24 ліпеня 2014 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Іосіфавіча Нядзведскага (1929–1973), пісьменніка
Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі нарадзіўся 24 ліпеня 1929 года на Рахавіцкіх хутарах Лунінецкага павета (цяпер вёска Рахавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў два класы польскай школы, а перад Вялікай Айчыннай вайной – чацвёрты клас беларускай.
Рахавіцкія хутары ўвайшлі ў партызанскую зону, якую ў лютым 1943 года фашысты абклалі блакадай, а потым пачалі знішчэнне. Падчас аблавы карнікаў жыхары хаваліся ў лесе, тады загінулі бацькі і брат з сяcтрой. Уладзіславу і сястры Віні ўдалося ўратавацца. Сіратам даў прытулак матчын брат К. Я. Данілевіч.
23 ліпеня 2014 г. – 50 гадоў з дня нараджэння (1964) Ігара Хведаравіча (Фёдаравіча) Сідарука, пісьменніка, драматурга
Iгар Фёдаравiч Сiдарук нарадзiўся 23 ліпеня 1964 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Кобрына ў 1981 годзе. Паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1986 годзе.
Асвоіў спецыяльнасці ад грузчыка, заліўшчыка гарачага металу ў ліцейным цэху да настаўніка, карэспандэнта незалежнай і дзяржаўнай прэсы. Некаторы час настаўнiчаў на Салiгоршчыне. Працаваў у газетах «Кобрынскі веснік», «Брестский курьер» (1988–1992). У 1990–2000 гадах – загадчык літаратурна-драматычнай часткі ў Брэсцкiм абласным тэатры лялек. З сярэдзіны 2002 года па канец 2006-га займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.
19 ліпеня 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1954) Анатоля Іванавіча Шушко, пісьменніка
Анатоль Іванавіч Шушко нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1954 - ?) Алеся (Аляксандра Пятровіча) Шаўцова, пісьменніка
Нарадзіўся Аляксандр Пятровіч Шаўцоў у 1954 годзе ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
13 мая 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея (Леаніда) Георгіевіча Філатава (1939, Віцебскі р-н), пісьменніка
Нарадзіўся Аляксей (Леанід) Георгіевіч Філатаў 13 мая 1939 года ў вёсцы Бабінічы Віцебскага раёна. Пасля вераснёўскіх падзей 1939 года сям’я Філатавых прыехала працаваць на Брэстчыну.
27 лістапада 2013 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Піліпа Сямёнавіча Пестрака (1903–1978), пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
Піліп Сямёнавіч Пестрак нарадзіўся 27 лістапада 1903 года ў вёсцы Сакоўцы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і.
24 верасня 2013 г. – 135 гадоў з дня нараджэння Юзафа Эдварда Пузыны (1878–1949), гісторыка, пісьменніка
Юзаф Эдвард Пузына нарадзіўся 24 верасня 1878 года ў маёнтку Грымяча (цяпер вёска Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Уладальнікам маёнтка ў другой палове XIX ст. быў яго бацька, князь Юзаф Адольф Пузына (1846–1914), прадстаўнік аднаго са старажытных родаў Вялікага Княства Літоўскага. Маці яго была Марыя Тэкля Жазефіна (Акветка-Шышла) (1858–1933).
4 красавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сцяпанавіча Глушакова (1952), пiсьменнiка, журналiста, публiцыста
Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў нарадзіўся 4 красавіка 1952 года ў г. Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
20 верасня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Нiны Iосiфаўны Мацяш (1943, Бярозаўскi р-н – 2008), пiсьменнiцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусi, лаўрэата Лiтаратурнай прэмii iмя А. Куляшова (1984)
Ніна Іосіфаўна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 года ў в. Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
17 жніўня 2012 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Лідізіі Аляксееўны Абухавай (1922–1991), рускай пісьменніцы
Лідзія Аляксееўна Абухава нарадзілася 17 жніўня 1922 года ў г. Кутаiсi (Грузiя) у сям’і акцёраў.